Панямоння жыватворныя крыніцы

Падзеі

Нядаўна на Гродзеншчыне прайшоў абласны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Фестываль праводзіўся з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўлення самабытных носьбітаў беларускага фальклору. На мерапрыемствах паказвалі дасягненні рэгіянальнай культуры Гродзеншчыны. Калектывамі мастацкай творчасці была прадстаўлена Дзятлаўшчына.
У намінацыі «Індывідуальны выканаўца (сольныя спевы, дуэты)» была прадстаўлена Марыя Шыдла, удзельніца народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры.

У намінацыі «Аўтэнтычны фальклорны гурт» лаўрэатамі першай ступені стаў народны фальклорны гурт вёскі Студзераўшчына (кіраўнік Аліна Мішчук), а лаўрэатамі другой ступені — народны фальклорны гурт вёскі Погіры (кіраўнік Тамара Ступак).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *