Наступны год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства

Да ведама грамадзян

Наступны год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства. Адпаведную задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, дзе азнаёміўся з ходам асенніх палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Наступны год мы аддадзім поўнасцю парадку, культуры земляробства, культуры на палях. Гэта будзе наш галоўны год», — заявіў Прэзідэнт. «Больш не разлічвайце на вялікія грошы і капітальную падтрымку. Год добры, зарабляйце грошы. Мы павінны сканцэнтраваць сродкі на меліярацыйных, культурна-тэхнічных работах. Трэба прыводзіць у парадак краіну і нарэшце жорстка паставіць пытанне па рэкультывацыі былых ферм», — сказаў Аляксандр Лукашэнка
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *