Фестывалі, святы, конкурсы

Культура і адпачынак

22 верасня ў Гродне адбудзецца фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. Пройдуць творчыя сустрэчы з сучаснымі пісьменнікамі і паэтамі, майстар-класы па напісанні тэкста пяром, выставы самаробных кніг і рарытэтных выданняў.

23 верасня – Дзень горада Гродна. У праграме: прэзентацыя ААТ “Амкадор”, канцэрт зорак беларускай эстрады, арт-кафэ пад адкрытым небам, выставы-кірмашы майстроў народнай творчасці, феерверк.

23 верасня ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна пройдзе касцюміраваны баль для дарослых ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага.

23 верасня свята кукурузы адбудзецца ў аграгарадку Круцілавічы Дзятлаўскага раёна. У праграме: “Сельская вясёлая эстафета”, канцэрт, выступленне тэатра роставых лялек, дыскатэка.

23 верасня свята бульбы будзе праводзіцца ў аграгарадку Дзераўная Слонімскага раёна.

23 верасня ў аграгарадку Вялікае Сяло Свіслацкага раёна пройдзе фестываль “Бульбяная карусель”.

24 верасня ў аграгарадку Пагародна Воранаўскага раёна пройдзе свята “На кірмаш у Пагародна”. Можна будзе набыць саджанцы, агародніну, мёд, хатніх жывёлін. Будуць ладзіцца канцэрт і дыскатэка.

24 верасня свята грыбоў адбудзецца ў аграгарадку Першамайск Шчучынскага раёна.

24 верасня адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі” пройдзе ў аграгарадку Мажэйкава Лідскага раёна.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *