Дыялог думак: шчодрая восень жыцця. Ганна Гуз

Падзеі

Восень, калі падумаць, — самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту — мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба «Нам гады не бяда» (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Ганна Пятроўна Гуз:

— На пенсіі я 20 гадоў і, здаецца, самая старэйшая ў клубе «Нам гады не бяда». Клуб для нас — спраўдная аддушына, тут мае добрыя сябры. Калі ў студзені гэтага года я пашкодзіла сабе нагу і шэсць месяцаў пасля аперацыі не магла прыходзіць на мерапрыемствы, яны самі мяне наведвалі і рэгулярна тэлефанавалі. На жаль, з-за траўмы я прапусціла летнія вандроўкі клуба, але збіраюся навярстаць упушчанае. Плануем вандроўку ў Жыровічы і Сынкавічы — паеду абавязкова.

Я не толькі наведваю клуб, але і з’яўляюся сакратаром ветэранскай арганізацыі Дзятлаўскага раённага аддзела міліцыі. Разам з актывам мы адведваем і віншуем былых супрацоўнікаў. Для людзей гэта важна, мы стараемся нікога не забываць. У вольны час, якога не вельмі шмат, я вяжу дыванкі.

Гутарыла І. Каўкель

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *