Аперацыя «Арсенал»: здайце зброю!

Здарэнні і бяспека

З 8 гадзін 2 кастрычніка да 20 гадзін 6 кастрычніка 2017 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь будзе праводзіць на тэрыторыі краіны асноўны этап прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».

Інфармацыю аб зброі, боепрыпасах, выбыховых рэчывах і прыстасаваннях, якія захоўваюцца незаконна, можна паведамляць па тэлефонах даверу: 8-0152-73-44-02 (Гродзенскі АУС на транспарце); мабільныя тэлефоны +375(29)-8637053, +375(29)-1090119.

Асобы, якія добраахвотна (у тым ліку па прапанове ўладаў) здаюць зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. Таксама асобы, якія добраахвотна здаюць паляўнічую, агнястрэльную гладкаствольную, газавую, пнеўматычную, халодную, кідальную зброю, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці.

А. ЦЯЛЮК,

начальнік Гродзенскага АУС на транспарце



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *