Акцыя ДАІ: “Самаходныя машыны і трактары”

Здарэнні і бяспека

Дэкаду пад такой назвай праводзіць дзяржаўтаінспекцыя на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам самаходнай і трактарнай тэхнікі. Доўжыцца яна будзе да 26 верасня.

Супрацоўнікі ДАІ ў перыяд правядзення дэкады кантралююць самаходную і трактарную тэхніку з няспраўнымі знешнімі светлавымі прыборамі, а таксама рух самаходных машын па дарогах.

Да самаходных машын адносяцца гусенічны трактар, сельскагаспадарчыя, дарожныя, будаўнічыя, іншыя транспартныя сродкі, якія без дадатковых мераў забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прадугледжаных заводам-вытворцам, не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Таксама нагадваем пра тое, што маячок аранжавага колеру павінен быць уключаны на самаходнай машыне ў час яе руху па дарозе.

Пры існуючым узроўні аўтамабілізацыі і шчыльнасці транспартнага патоку з’яўленне самаходнай і трактарнай тэхнікі на дарозе ўжо ўспрымаецца як пагроза бяспекі дарожнага руху, а адсутнасць належнага светлавога абазначэння дадзенай тэхнікі правакуе дарожна-транспартныя здарэнні з цяжкімі наступствамі. У асенне-зімовы перыяд спраўны стан знешніх светлавых прыбораў трактарнай тэхнікі, прычэпаў і механізмаў асабліва важны.

А. КАЛІНІН,

старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *