У Беларусі распрацоўваецца ўказ аб павышэнні зарплат вучоных

Да ведама грамадзян

У Беларусі распрацоўваецца ўказ аб павышэнні зарплат вучоных, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Вядзецца работа над указам аб павышэнні зарплат вучоных. Плануецца, што гэты ўказ будзе прыняты да ІІ З’езда вучоных Беларусі», — інфармаваў Уладзімір Гусакоў. Старшыня Прэзідыума НАН расказаў аб мерах па павышэнні аплаты працы вучоных, якія плануецца прыняць згодна з гэтым указам. «Плануецца павышэнне тарыфнай стаўкі прыкладна ў 2 разы, а таксама дыферэнцыяцыя аплаты ў залежнасці ад рэзультатаў. Такім чынам мы будзем стымуляваць прадукцыйнасць працы вучоных, падтрымліваць імкненне да больш высокіх рэзультатаў», — адзначыў ён. Плануецца, што кіраўнікі навуковых арганізацый атрымаюць права прымаць рашэнні па дыферэнцыяцыі аплаты працы. «Напрыклад, кіраўнік на вучоным савеце зможа прымаць рашэнне аб устанаўленні рознай заработнай платы супрацоўнікам нават у адным падраздзяленні, у адной лабараторыі, на адной пасадзе. У залежнасці ад рэзультатаў працы зарплата можа адрознівацца ў 2 разы і больш», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. Старшыня Прэзідыума НАН звярнуў увагу і на пытанне аплаты працы маладых вучоных. «Мы павінны прыцягваць таленавітых маладых людзей у навуку. Лічым, што гэты ўказ пасадзейнічае замацаванню ў навуцы таленавітай моладзі», — дадаў ён. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Нацыянальная акадэмія навук распрацоўвае шэраг нарматыўных дакументаў, у тым ліку ўказ аб павышэнні зарплат вучоных. Усе гэтыя дакументы плануецца прыняць да ІІ З’езда вучоных Беларусі
БелТА


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *