Беларусь зацікаўлена разам з Чачэнскай Рэспублікай Расійскай Федэрацыі працаваць у Каўказскім рэгіёне

Улада

 Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Рамзанам Кадыравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы вельмі добра паінфармаваны аб развіцці Чачэнскай Рэспублікі, вельмі рады за гэта. Вы проста малайцы: узнялі з руін, з попелу свой кавалачак зямлі, усялілі ўпэўненасць у народ, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Для нас Чачэнская Рэспубліка — вельмі перспектыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б не толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыцца эканамічных адносін. Мы спакойна можам там будаваць сумесныя прадпрыемствы, ствараць сумесныя высокатэхналагічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне не толькі на поўдні, але і на поўначы». Прэзідэнт упэўнены ў перспектыўнасці такога ўзаемадзеяння. «Але размова ідзе толькі аб высокатэхналагічным прадукце, які сёння запатрабаваны ў вашым рэгіёне і Расіі наогул», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *