Чым небяспечны мак
Опубликовал

Чым небяспечны мак

Усе ведаюць такую расліну, як мак. Яго насенне традыцыйна выкарыстўваюць у кандытарскіх вырабах. Аднак далёка не ўсе ўяўляюць, якую шкоду здароўю чалавека можа нанесці мак, калі апынецца ў руках зламыснікаў, якія займаюцца вырабам наркотыкаў.

Мак змяшчае ў сабе алкалоіды опію — наркатычнага сродку. Таму людзі, якія пакутуюць ад наркатычнай залежнасці, актыўна выкарыстоўваюць макавую саломку і млечны сок маку (ён жа опій-сырэц). Небяспечня наркотыкі расліннага паходжаня, у першую чаргу, тым, што найбольш часта іх ужываюць непаўналетнія. Наркатычная залежнасць у падлеткаў узнікае ўжо пасля двух-трох ужыванняў псіхатропаў. Асабліва страшна, што нарказалежныя дзеля «дозы» здольны на ўсё, у тым ліку на ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Вырошчваць мак і каноплі на прысядзібных участках, іншых землях заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забаронена. За сяўбу або вырошчванне без мэты збыту забароненых да апрацоўкі наркаўтрымліваючых раслінаў і грыбоў правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць (артыкул 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне — штраф да 20 базавых велічыняў.

У выпадку сяўбы або вырошчвання забароненых да апрацоўкі наркаўтрымліваючых раслінаў і грыбоў з мэтай збыту парушальніку пагражае крымінальная адказнасць (артыкул 329 КК Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

За незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў надыходзіць крымінальная адказнасць, прадугледжаная артыкулам 328 КК Рэспублікі Беларусь — пазбаўленне волі на тэрмін да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

З мэтай знішчэння наркатычнай сыравіннай базы, спынення злачыннай дзейнасці, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў расліннага паходжання, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна да 15 верасня 2017 года ажыццяўляецца спецыяльная праграма «Мак». У рамках праграмы на тэрыторыі раёна выяўлены 29 фактаў вырошчвання нарказмяшчальных раслінаў, з якіх: дзікарослага маку — 9 фактаў, канопляў —1 факт, алейнага маку — 19 фактаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута, 13 жыхароў Дзятлаўскага раёна.

Агульная вага знішчаных пасеваў маку і канопляў склала 1163,9 кілаграма.

Калі вы сталі сведкам факту збыту або ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або ведаеце месца, дзе адбываецца распаўсюджванне наркотыкаў, ці вам вядома пра кватэры і іншыя месцы, дзе збіраюцца асобы, якія ўжываюць або вырабляюць наркатычныя сродкі, просім паведамляць пра гэта па тэлефоне 102 або ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 2-15-34). Ананімнасць гарантавана.

В. БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

0 0 64 09 Сентябрь, 2017 Правапарадак Сентябрь 9, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *