У раёне прайшла аперацыя “Эвакуацыя”
Опубликовал

У раёне прайшла аперацыя “Эвакуацыя”

7 верасня ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя, а таксама Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва праводзілася аперацыя “Эвакуацыя”.

Гэта практычная адпрацоўка дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі з удзелам дарослых і дзяцей. Мэта мерапрыемства — адпрацаваць навыкі, якія ў выпадку рэальнай пагрозы дапамогуць зарыентавацца, а значыць не дапусціць панікі, вялікай матэрыяльнай шкоды і чалавечых ахвяраў.

Асаблівую ўвагу надалі ўстановам, дзе знаходзяцца дзеці, састарэлыя і грамадзяне з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Тут вельмі важная падрыхтоўка персаналу, бо на яго ўскладаецца вялікая адказнасць за захаванне жыццяў людзей.

Пасля завяршэння практычных мерапрыемстваў была праведзена “работа над памылкамі”. Работнікі МНС абмеркавалі з персаналам аб’ектаў рэальнасць плана эвакуацыі, ступень навучанасці, зладжанасці і падрыхтаванасці ўдзельнікаў. Набытыя навыкі і веды ў выпадку рэальнай пагрозы дапамогуць правільна зарыентавацца, а магчыма, і зберагчы чыё-небудзь здароўе або жыццё. З дзецьмі былі праведзены “Урокі бяспекі”.

У агульнай складанасці адпрацоўка планаў эвакуацыі ў Дзятлаўскім раёне прайшла ў 19 установах, у ёй прынялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 94 09 Сентябрь, 2017 Служба 101 Сентябрь 9, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *