Свята вёскі Апаліна-Басіна: “Давайце збяромся ўсе разам”
Опубликовал

Свята вёскі Апаліна-Басіна: “Давайце збяромся ўсе разам”

У вёсцы Апаліна-Басіна гучала музыка, спяваліся песні і ладзіліся танцы. Вёска адзначала свята пад назвай “Давайце збяромся ўсе разам”.
З віншаваннем да жыхароў звярнуўся старшыня Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Маркушэўскі. Ён пажадаў жыхарам добрага настрою, моцнага здароўя.
На святочным канцэрце павіншавалі самых сталых жыхароў вёскі – Браніславу Іосіфаўну Кліз і Яніну Іосіфаўну Скібінскую. Таксама віншаванне атрымалі ветэраны працы, імяніннікі, якія нарадзіліся ў верасні, і самы маленькі жыхар вёскі.
З музычнымі і танцавальнымі нумарамі перад жыхарамі вёскі выступіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”.
К. Каліноўская,
культарганiзатар Раклевiцкага дома культуры

 

3 2 459 26 Сентябрь, 2017 Раённыя падзеі, Самае чытаемае Сентябрь 26, 2017

2 комментария

  1. niko

    Сала ёсць, бульба радам, дроў нарубім — і парадак

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *