Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі – 20 гадоў
Опубликовал

Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі – 20 гадоў

1 кастрычніка Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) адзначае 20-гадовы юбілей.

Штодня супрацоўнікі НЦПІ ажыццяўляюць збор і апрацоўку, сістэматызацыю і ўлік, захоўванне і афіцыйнае апублікаванне прававых актаў. Дзякуючы гэтаму кожны грамадзянін атрымлівае магчымасць выкарыстоўваць дакладную прававую інфармацыю дома, на працы, у любым зручным для яго месцы. Крыніцамі такой інфармацыі з’яўляюцца створаныя НЦПІ дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал), пошукавыя сістэмы па заканадаўстве «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Дзіцячы прававы сайт, Прававы форум Беларусі (Форум).

Функцыянаванне названых рэсурсаў як адзінага цэлага дазваляе забяспечыць прававой інфармацыяй як дарослых, так і маладое пакаленне, атрымаць адказ ад прафесіянала на хвалюючае прававое пытанне, працаваць з афіцыйнымі дакументамі ў сябе на камп’ютары, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, а таксама першымі даведвацца аб новых прынятых актах, дзякуючы іх афіцыйнаму апублікаванню на Партале.

Каля 200 тысяч зарэгістраваных прававых актаў у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, больш за 250 тысяч дакументаў, уключаных у банкі даных прававой інфармацыі, тысячы карыстальнікаў сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», больш за 75 тысяч праглядаў старонак Партала ў суткі ад наведвальнікаў са 100 краін свету, больш за 4,5 тысячы тэм для абмеркавання на Форуме і больш за 50 найменняў друкаванай прадукцыі – усё гэта дасягненні НЦПІ за 20-гадовы перыяд паспяховай дзейнасці ў прававой галіне.

Дзякуючы прафесіяналізму, ініцыятыўнасці і адказнасці работнікаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі паспяхова развіваецца, інфармацыйныя рэсурсы ўдасканальваюцца, а друкаваныя выданні аператыўна актуалізуюцца і выдаюцца. Пацвярджэнне таму — шматлікія ўзнагароды. Партал стаў пераможцам конкурсу на прыз імя В. Д. Спасовіча сярод лепшых інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы ў намінацыі «Права і журналістыка» (2015 год), а таксама прызнаны лепшым інтэрнэт-рэсурсам штогадовай «Інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2016» у намінацыі «Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання». У гэтым юбілейным годзе тэлепраект «Кампетэнтна аб праве» таксама атрымаў прыз імя В. Д. Спасовіча, а на конкурсе «Залатая Ліцера» навукова-практычны часопіс «Право.by» узнагароджаны ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навукова-папулярнай тэматыкі».

Створаны і эфектыўна функцыянуючы ў нашым рэгіёне Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці (РЦПІ) забяспечвае рашэнне складаных і маштабных задач па ўдасканаленні на рэгіянальным узроўні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Любы жадаючы можа азнаёміцца з прававымі актамі нашай краіны, наведаўшы адзін з больш чым 670 цэнтраў доступу да прававой інфармацыі, створаных НЦПІ ў Беларусі і за мяжой на базе дзяржаўных публічных бібліятэк (сумесны праект з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь) і іншых зацікаўленых арганізацый.

Вось ужо 20 гадоў НЦПІ дапамагае людзям прымаць правільныя рашэнні, дасягаць высокіх вынікаў, развівацца і рухацца наперад. Разам з партнёрамі і кліентамі ствараецца адзіная прававая прастора, фарміруецца прававая культура, забяспечваецца якасць і даступнасць прававой інфармацыі.

НЦПІ выказвае падзяку кожнаму карыстальніку за патрабавальнасць, прадуктыўнае супрацоўніцтва і аказаны давер. Гэта стымул да далейшага развіцця, дзякуючы чаму работа з рэсурсамі становіцца ўсё больш камфортнай і зручнай.

У верасні-кастрычніку 2017 года ў гонар 20-гадовага юбілею НЦПІ (РЦПІ) падрыхтаваў падарункі.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

0 0 46 12 Сентябрь, 2017 Падзеі Сентябрь 12, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *