Загарэўся аўтамабіль. Што рабіць?
Опубликовал

Загарэўся аўтамабіль. Што рабіць?

Пажар у аўтамабілі больш небяспечны, чым у кватэры або якім-небудзь іншым памяшканні, паколькі аўтамабіль уяўляе сабой закрытую прастору з невялікай плошчай. Акрамя таго, дзверы могуць быць заблакіраванымі.

У большасці выпадкаў гарэнне ў аўтамабілі пачынаецца пад капотам з-за кароткага замыкання электраправодкі або няспраўнасці паліўнай сістэмы.

Як толькі вы адчулі ў салоне пах бензіну або гарэлай гумы, неадкладна спыніце машыну і высветліце прычыну. Адразу выклікайце ратаўнікоў і пачынайце тушыць узгаранне самастойна.

Спачатку прыадкрыйце капот, у шчыліну ўстаўце раструб вогнетушыцеля і збіце полымя. Толькі пасля гэтага можна асцярожна адкрываць капот, каб пазбегнуць прытоку паветра і ўзмацнення гарэння. Неабходна абясточыць аўтамабіль з дапамогай выключальніка масы або скінуўшы адзін з правадоў, які падыходзіць да акумулятара (лепш “плюс”).

Легкавы аўтамабіль павінен быць абсталяваны як мінімум адным парашковым пераносным вогнетушыцелем з масай рэчыва для тушэння не менш за 1 кг, грузавы аўтамабіль грузападымальнасцю да 1,5 т — не менш за 2 кг, а аўтамабіль з грузападымальнасцю больш за 1,5 т — двума вогнетушыцелямі з масай рэчыва для тушэння не менш за 4 кг або адным не менш за 8 кг.

Таксама не варта забываць і аб тым, што перыядычна вогнетушыцель неабходна перазараджваць. Так, парашковыя вогнетушыцелі, якія знаходзяцца на транспартных сродках па-за кабінай або салонам і на якія ўздзейнічаюць кліматычныя фактары, перазараджаюцца адзін раз у год, а астатнія — адзін раз у два гады.

Пры тушэнні пажару ў аўтамабілі можна выкарыстоўваць пясок, зямлю, вопратку. Калі пажар у аўтамабілі пачаўся з салона — небяспека вельмі сур’ёзная, паколькі агонь хутка распаўсюджваецца па абіўцы, якая складаецца з тканіны, пластыку і сінтэтычных валокнаў. Калі агонь пераходзіць у тую частку аўтамабіля, дзе знаходзіцца бензабак або газавы балон, адзінае, што вам варта зрабіць — гэта хутка адбегчы ад машыны на вялікую адлегласць.

Памятайце, ад пажару ніхто не застрахаваны.  Таму ўкамплектуйце свой аўтамабіль першаснымі сродкамі пажаратушэння.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 155 10 Сентябрь, 2017 Служба 101 Сентябрь 10, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *