«Жукоўшчына» капае бульбу
Опубликовал

«Жукоўшчына» капае бульбу

Бульба ў КСУП “Жукоўшчына” ўрадзіла. З 35 гектараў, якія ўжо выкапалі (а пасадзілі бульбу на палетку ў 100 гектараў), сабрана 1094 тоны клубняў. Ураджайнасць – 312 цэнтнераў. На захоўванне беларускі “другі хлеб” закладваюць у бульбасховішча. Частку ўраджаю фасуюць непасрэдна ў сеткі – на цяперашнюю рэалізацыю.

Сваімі сіламі з такім ураджаем жукоўшчынцам не справіцца, таму паклікалі памочнікаў, якія падбіраюць клубні пасля выворвання бульбакапалкамі. Учора на бульбяным палетку працавалі 124 чалавекі, сёння – 126. Сярод памочнікаў – работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, аддзела адукацыі, дзве наёмныя брыгады (з Наваельні і Столінскага раёна), работнікі ўстановаў культуры, дзятлаўскага дзіцячага сада №1, карэкцыйнага цэнтра, педагогі і тэхработнікі дзятлаўскай СШ №3, Жукоўшчынскай школы.

На тым жа палетку працуе і бульбаўборачны камбайн. Механізатар Юрый Варган кажа, што камбайнам сабіраюць за змену 40-50 тон бульбы.

На полі заўважаю “гранітаўскі” аўтамабіль. З транспартам для адвозкі ўраджаю з поля ў “Жукоўшчыне” напружана, вось і папрасілі дапамогі ў “Граніт-Агра”. Калегі не адмовілі.

Восень – работ восем. У “Жукоўшчыне” ёсць агарод. Цыбулю ўжо выбралі, накапалі 116 тон. Цяпер ідзе ўборка морквы. Выкапалі 3 гектары, накапалі 156 тон. Даспявае капуста.

Б. Варна.

Фота аўтара.

1 3 1045 27 Сентябрь, 2017 Раённыя падзеі, Самае каменціруемае Сентябрь 27, 2017

3 комментария

  1. Серый

    не хватает транспорта отвозить картоху с поля. много простоев

    Ответить
  2. boss

    главное людей в поле согнать, а картоха сама на склад пойдет, так и живем

    Ответить
  3. училка

    В нормальных странах с ведрами за картошкой по полю педагоги не гоняются. А мы впереди планеты всей

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *