Дзеянні пры пажары ў доме ці кватэры
Опубликовал

Дзеянні пры пажары ў доме ці кватэры

Бываюць такія выпадкі, калі пажар можна ліквідаваць на пачатковай стадыі.

Загарэўся тэлевізар — адразу адключыце яго ад сеткі (лепш цалкам абясточыць кватэру). Паведаміце пра пажар па тэлефоне “101”. Калі пасля адключэння тэлевізар працягвае гарэць, то заліце яго вадой праз адтуліны задняй сценкі, знаходзячыся пры гэтым збоку, або накрыйце яго тоўстай тканінай. Калі тэлевізар выбухнуў і пажар узмацніўся, пакіньце памяшканне і чакайце ратаўнікоў на вуліцы. Пры гэтым не забудзьцеся зачыніць вокны і дзверы, бо кісларод, які паступае праз іх, узмоцніць гарэнне.

Гараць шторы — сарвіце іх і затапчыце полымя, або кіньце ў ванну і заліце вадой.

Гарыць алей на патэльні — перакрыйце падачу газу, накрыйце патэльню накрыўкай або мокрай анучай.

Калі вы пачулі пах дыму, абавязкова праверце, ці не гарыць праводка або электрапрыбор. Калі дымам цягне з пад’езда, зачыніце ў кватэру шчыльна дзверы, тэлефануйце на нумар “101”.

Прычынай пажару на балконе можа стаць кінутая з верхніх паверхаў незатушаная цыгарэта. У гэтым выпадку выклікайце ратаўнікоў, а да іх прыезду паспрабуйце патушыць узгаранне падручнымі сродкамі (вадой, пральным парашком, глебай з кветкавага гаршка). Калі агонь мацнее, то неадкладна пакіньце балкон, шчыльна зачыніце за сабой дзверы, каб агонь не трапіў у кватэру, і неадкладна выклікайце ратаўнікоў.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 171 08 Сентябрь, 2017 Служба 101 Сентябрь 8, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *