Жніво-2017 у КСУП «Хвінявічы». 1000 тон вадзіцеля Сяргея Ёдчыка. Фотарэпартаж

Падзеі

Шаноўнага прафесійнага рубяжу – 1000 тон перавезенага ад камбайнаў зерня – дасягнуў вадзіцель КСУП “Хвінявічы” Сяргей Ёдчык. Адпаведны выпадку падарунак самаму паспяховаму на жніве ў сельгаспрадпрыемстве вадзіцелю ўручыла старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева. Вадзіцеля павіншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, намеснік дырэктара КСУП «Хвінявічы» Іван Ступчык, старшыня прафкама гаспадаркі Марына Ядэйка.Віншаванне і падарунак вадзіцелю Сяргею Ёдчыку ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алены Берасневай. З кветкамі ад прафкама КСУП «Хвінявічы» яго старшыня Марына Ядэйка.З віншаваннямі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. Фота на жніўнай ніве КСУП «Хвінявічы». МАЗ Сяргея Ёдчыка пасля віншавальнай цырымоніі выправіўся на загрузку да камбайна. А тым часам у полі прыспеў абедзенны перапынак.

Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *