Заявы — праз адзіны партал

Падзеі

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь устаноўлены пералікі адміністрацыйных працэдур, якія належаць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг у дачыненні да грамадзян, а таксама ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года №529.

Дакументам вызначаны тэрміны правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па стварэнні ўмоваў для ажыццяўлення названых адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал электронных паслуг, спосабы доступу да партала, дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

Міністэрства ўнутраных спраў разам з Нацыянальным цэнтрам электронных паслугаў на працягу 2017-2018 гадоў праводзіць пераводы ў электронную форму наступныя адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян:

  • рэгістрацыя замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якая часова знаходзіцца ў Беларусі;
  • выдача грамадзяніну Рэспублікі Беларусь і замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, якая пастаянна жыве ў Беларусі, дакумента аб запрашэнні замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь.

У 2017 годзе ствараюцца ўмовы для падачы ў электроннай форме заяваў на выдачу спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства. Падаваць такія заявы праз адзіны партал электронных паслуг прадстаўнікі юрыдычных асоб і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць са студзеня 2018 года.

У 2019 годзе будзе рэалізавана ўзгадненне ў электроннай форме запрашэнняў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на навучанне. Пры гэтым застаецца магчымасць асабістага звароту грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, каб ажыццявіць названыя адміністрацыйныя працэдуры.

Пастанова прынята дзеля выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» і ўступіла ў сілу з 15 ліпеня 2017 года.

М. ПРЫХОДЗЬКА,
вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *