Улада. Пасяджэнне райвыканкама

Падзеі

Як гатовы да зімы?

Асноўнымі пытаннямі парадку дня пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 25 жніўня, былі ход падрыхтоўкі суб’ектаў гаспадарання Дзятлаўскага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 года; стан работы і прымаемыя аддзелам унутраных справаў райвыканкама меры па барацьбе з п’янствам і алкагалізацыяй насельніцтва; ход нарыхтоўкі кармоў сельгаспрадпрыемствамі раёна

 Заслухаўшы інфармацыю начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама С. Малышчыка аб ходзе падрыхтоўкі суб’ектаў гаспадарання раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 гадоў, райвыканкам адзначыў, што арганізацыі і прадпрыемствы раёна пераважна забяспечваюць  выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы падведамасных аб’ектаў да зімы. Праўда, ёсць і шэраг нявырашаных праблемаў па падрыхтоўцы жыллёвага фонду, аб’ектаў сацыяльнай сферы і спажывецкай кааперацыі.

Прызнана недастатковай работа па падрыхтоўцы да зімы Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства па падрыхтоўцы падведамасных кацельняў і спажыўцоў цеплавой энергіі, а таксама па своечасоваму атрыманню пашпартаў гатоўнасці падведамасных аб’ектаў.

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння, раён элетрасетак, жылкамунгас абавязаны да 15 верасня 2017 года распрацаваць варыянты рэжымаў газа- і электразабеспячэння, цеплазабеспячэння аб’ектаў  і жыллёвага фонду ў асенне-зімовы перыяд ва ўмовах магчымага змяншэння паставак энерганосьбітаў, узнікнення аварыйных сітуацый і рэзкага пахаладання.

Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна абавязаны да 20 верасня 2017 года падрыхтаваць падведамасныя аб’екты да зімы з афармленнем актаў праверкі і пашпартаў гатоўнасці. Акрамя таго, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый абавязаны забяспечыць выкананне даведзенага задання па энергазберажэнні, рацыянальна і эканомна выкарыстоўваць паліўна-энергетычныя, матэрыяльныя рэсурсы, своечасова плаціць за спажытыя газ, электра- і цеплавую энергію.

Раённы жылкамунгас да 1 кастрычніка 2017 года павіннен ліквідаваць запазычанасць па аплаце за драўнянае паліва лясгасу і Дзятлаўскаму філіялу “Гроднааблпаліва”, да 15 кастрычніка – забяспечыць патрэбны аб’ём драўнянай шчапы для работы кацельняў і пяшчана-салянай сумесі для падсыпкі вуліц, завяршыць падрыхтоўку водаправоднай і каналізацыйнай гаспадаркі, жыллёвага фонду да зімы. Да 1 снежня 2017 года жылкамунгас абавязаны перавесці кацельню ў Нянадавічах на спажыванне мясцовых відаў паліва.

 

Райвыканкам заслухаў інфармацыю першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных справаў райвыканкама Д. Скварчынскага аб рабоце і прымаемых мерах па барацьбе з п’янствам і алкагалізацыяй насельніцтва.

За 7 месяцаў 2017 года колькасць злачынстваў, учыненых п’янымі, у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам павялічылася з 28 да 31, удзельная вага такіх злачынстваў павялічылася і склала 34,1 працэнта. Рост адбыўся на 5 адміністрацыйных участках: у Вензавецкім, Войневіцкім, Данілавіцкім, Казлоўшчынскім сельсаветах, у горадзе Дзятлава. Найбольшая колькасць “п’яных” злачынстваў зарэгістравана ў Дзятлаве (10).

На улік доктара-нарколага за 7 месяцаў пастаўлены 45 чалавек, З названай колькасці 40 чалавек хворыя на алкагалізм, 1– наркаманію, 4 – псіхоз. Сёння на ўліку ў нарколага – 756 чалавек. У ЛТП ізаляваны 23 чалавекі (+7), з іх 5 – жанчыны (-2), якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і сістэматычна парушаюць грамадскі парадак.

Работнікі міліцыі за 7 месяцаў вынялі з незаконнага абароту 2 130 літраў алкагольнай прадукцыі, , у тым ліку 1995 літраў брагі, 105 літраў самагонкі, 15 самагонных апаратаў. Да адміністрацыйнай адказнасці за выраб, набыццё і захоўванне і збыт спіртаўтрымліваючых вадкасцяў за 7 месяцаў прыцягнуты 37 чалавек (летась за 7 месяцаў – 65).

На 23 жніўня работнікі міліцыяі выявілі і аформілі дакументальна 26 выпадкаў знаходжання работнікаў на рабочым месцы ў нецвярозым стане, 18 з іх – у сельгаспрадпрыемствах (7 – у “Дварэц-Агра”, 5 – у “Слава працы”, 2 – у “Войневічах”, па 1 – у “Жукоўшчыне”, “Вензаўцы”, “Русь-Агра”, “Граніт-Агра”.

Райвыканкам адзначыў нізкую выніковасць работы для папярэджэння п’янства ўчастковых інспектараў міліцыі, работнікаў аддзела дэпартамента аховы, мясцовых органаў улады, кіраўнікоў арганізацый. Рашэннем райвыканкама вызначаны шэраг аналітычных, арганізацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў для выпраўлення становішча.

 

З інфармацыяй  аб ходзе нарыхтоўкі кармоў сельгаспрадпрыемствамі раёна выступіў першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. Бабіна. На 23 жніўня ў раёне нарыхтавана па 10,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 0,2 цэнтнера меншы, чым за адпаведны перыяд летась. Больш за узровень 2016 года нарыхтавалі ААТ “Граніт-Агра” (+2,1 цэнтнера) і КСУП “Дварэц-Агра” (+2 цэнтнеры). Менш за узровень мінулага года нарыхтавалі кармоў КСУП “Слава працы” (-2,4 цэнтнера), “Войневічы” (-2,2 цэнтнера), “Вензавец” (-1,1 цэнтенра), “Хвінявічы” (-0,8 цэнтнера), “Жукоўшчына” (-0,2 цэнтнера).

Райвыканкам вырашыў прызнаць работу КСУП “Слава працы”, “Русь-Агра”, “Вензавец” па нарыхтоўцы кармоў нездавальняючай і аб’явіць вымову дырэктару камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Дзятлаўскі цэнтр па банкроцтве і антыкрызісным кіраванні” М. Цімошку.

Райвыканкам адзначыў недастатковую работу па нарыхтоўцы кармоў КСУП “Войневічы”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, па падсеве шматгадовых траваў, люцэрны і стварэнні высокапрадукцыйных шматгадовых пашаў – КСУП “Русь-Агра”, “Слава працы”, “Белагурна”.

Сельгаспрадпрыемствы раёна абавязаны нарыхтаваць травяныя кармы на зімова-стойлавы перыяд адпаведна бізнэс-планаў сельгаспрадпрыемстваў і выканаць заданні па нарыхтоўцы сенажу ў стрэйч-плёнцы.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *