У школу з Добрым Сэрцам

Сацыяльная сфера

1 верасня не за гарамі, таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’яўляе дабрачынную акцыю «У школу з Добрым Сэрцам». Валанцёрскія атрады арганізуюць збор канцылярскіх, спартыўных і іншых рэчаў для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Акцыя заснавана і для таго, каб сфарміраваць у моладзі пачуцці гуманнасці і міласэрнасці, спагады і дабрыні. Таксама ў задачы акцыі ўваходзяць развіццё валанцёрскага руху, стварэнне ўмоваў для вучэбнай дзейнасці дзяцей. БРСМ імкнецца праводзіць сацыяльна значныя мерапрыемствы, якія накіраваны на падтрымку сем’яў у цяжкай жыццёвай сітуацыі, і заклікае ў валанцёрскую дзейнасць моладзь розных сацыяльных і ўзроставых груп.

Гэтае мерапрыемства праводзіцца штогод з 1 жніўня па 15 верасня. У яго рамках прадугледжана арганізацыя пунктаў збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, навучальных дапаможнікаў, школьнай вопраткі, абутку ў гандлёвых цэнтрах і крамах. Арганізацыі БРСМ наведваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, праводзяць канцэрты ў дзіцячых інтэрнатах, дораць выхаванцам падарункі, арганізоўваюць бясплатнае прававое кансультаванне цяжкіх падлеткаў, а таксама дзяцей, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі. Пры неабходнасці запрашаюць работнікаў органаў унутраных спраў.

Валанцёрскі рух «Добрае Сэрца» сваімі дзеяннямі фарміруе высокі статус і імідж валанцёра ў моладзевым асяроддзі.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *