Свята ў Гезгалах

Культура і адпачынак

У аграгарадку Гезгалы 26 жніўня на стадыёне адбудзецца ваенна-спартыўнае свята ў гонар былога Гезгалаўскага гарнізона.

У праграме:

13.00 — адкрыццё свята «Пасёлак любы, сэрцу дарагі»;
13.20 — паказальныя выступленні супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС;
14.00 — выступленне духавога аркестра пасёлка Наваельня;
14.40 — дзіцячая канцэртная праграма патрыятычнай песні «Няхай заўсёды будзе сонца»;
15.20 — эстафета «Адзін у полі не воін» паміж сельгаспрадпрыемствамі і арганізацыямі Дзятлаўскага раёна;
16.00 — выступ ансамбля «Белыя росы»;
17.20 — вечар-сустрэча аднапалчан «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане?;

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, госці змогуць пачаставацца салдацкай кашай. Дзяцей чакаюць атракцыёны. Можна будзе набыць пап-корн, салодкую вату.

Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 2-21-71, 2-11-48, 3-35-70 або на сайце http://ckdyatlovo.by.

М. ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *