Патанула сям’я

Здарэнні і бяспека

Каля вёскі Смычак патанула сям’я. Відавочцы ўбачылі, як па рацэ Днепр плылі целы жанчыны і дваіх дзяцей. Сведкі гэтага жудаснага відовішча выцягнулі патанулых з вады. Яны адразу пачалі рэанімацыйныя дзеянні, у выніку якіх ім удалося адкачаць дзяўчынку і хлопчыка — 3,5 і 4,5 года. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць іх маці.

У гэты ж дзень у раённую бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці была дастаўлена жыхарка Драгічына, якая каталася на гідрацыкле. Кіруючы водным транспартным сродкам, яна па неасцярожнасці выехала на бераг і стукнулася аб дрэва.

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў купацца на вадаём каля вёскі Кароліна. Купацца ў гэтым месцы забаронена. Мужчына нырнуў у ваду і больш на яе паверхні не з’явіўся.

Ратаўнікі нагадваюць: будзьце вельмі асцярожнымі на вадзе.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *