Не пакідайце дзяцей адных

Здарэнні і бяспека

Каб засцерагчы дзіця ад небяспекі, неабходна запомніць і выконваць наступныя правілы:

калі ваша дзіця гуляе на вуліцы і вы не можаце за ім наглядаць, папрасіце зрабіць гэта суседзяў ці знаёмых, якім вы давяраеце;

не адпускайце дзіця на вуліцу аднаго, калі побач знаходзяцца такія небяспечныя месцы, як, напрыклад, лес, кукурузнае поле, калодзежы, надзіманыя басейны, бочкі з вадой, адкрытыя люкі, праезная частка;

неабходна папярэдзіць непаўналетняга аб небяспецы, з якой ён можа сутыкнуцца на вуліцы, растлумачыць, у межах якой тэрыторыі яму варта гуляць;

пажадана, каб дзіця пры сабе мела мабільны тэлефон;

варта пераканацца, што яно ведае хатні адрас і нумар вашага тэлефона, лепш пакласці ў кішэню адзення дзіцяці запіску з указаннем адраса і тэлефона бацькоў.

Згодна з артыкулам 159 “Пакіданне ў небяспецы” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вінаватая асоба можа быць прыцягнута да адказнасці на тэрмін да трох гадоў пазбаўлення волі. Але самы лепшы кантралёр у жыцці — гэта чалавечае сумленне і адказнасць, тады бяды можна пазбегнуць.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *