Курыў і загінуў

Здарэнні і бяспека

67-гадовы жыхар г. п. Вялікая Бераставіца загінуў у час пажару ў сваім доме. Яго маці ратаўнікам удалося выратаваць.

Агнём пашкоджана маёмасць, у доме закураныя сцены і столь. Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

У снежні 2016 года ў гэтым жа доме ўжо быў пажар — тады работнікі МНС выратавалі мужчыну. А ўзгаранне адбылося таксама з-за непатушанай цыгарэты.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *