Кніга ўліку праверак – на кантролі

Падзеі

Форма і правілы вядзення кнігі ўліку праверак зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.03.2010 года №383 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года №510”.

Дадзеную кнігу абавязаны весці ўсе арганізацыі, у тым ліку дадаткова на кожны аб’ект ажыццяўлення дзейнасці, які размешчаны па-за месцам іх знаходжання.

Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны весці кнігу ўліку праверак на кожным гандлёвым месцы і іншых аб’ектах, дзе выконваюць работы, аказваюць паслугі, рэалізуюць тавары (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозак пасажыраў і грузаў на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Парадак набыцця кнігі ўстаноўлены пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2010 года №31. Кніга належыць рэгістрацыі ў падатковым органе па месцы пастаноўкі на ўлік арганізацыі, яе адасобленага падраздзялення, які мае ўліковы нумар плацельшчыка, індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама натарыуса, асобы, якая ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, часовага (антыкрызіснага) кіраўніка, які не з’яўляецца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам.

Правяраючыя абавязаны ўносіць у кнігу ўліку праверак усе прадугледжаныя яе формай звесткі, у тым ліку назву кантралюючага органа, падставу прызначэння праверкі, від дакумента, складзенага па выніках праверкі (акт або даведка).

Канфіскацыя кнігі ўліку праверак правяраемага суб’екта работнікамі кантралюючых (наглядных) органаў забараняецца.

Звесткі, якія змяшчаюцца ў кнізе ўліку праверак, прадастаўляюцца суб’ектамі па запытах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у адпаведнасці з заканадаўствам.

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці пастаянна адсочвае колькасць і абгрунтаванасць праверак, у тым ліку выкарыстоўваючы запісы, унесеныя ў кнігу ўліку праверак.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *