Фестывалі, святы, конкурсы

Культура і адпачынак

З 14 па 20 жніўня ў Воранаўскім раёне будзе праходзіць Тыдзень культуры “Суквецце талентаў Воранаўскага краю”.

19 жніўня ў парку горада Ашмяны пройдзе фестываль моладзевых субкультур “Мы разам”. Адбудуцца выступленні рэп-выканаўцаў, рок-груп, майстар-клас па фаер-шоу.

19 жніўня ў горадзе Гродне на пляцоўцы ля Моладзевага цэнтра будуць праводзіцца мерапрыемствы ў рамках праекта “Мерапрыемствы выхаднога дня” “Танцуем у Гродне!”.

19 жніўня фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт” пройдзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна. Тэатралізаваныя прадстаўленні, выставы, майстар-класы, канцэрт чакаюць гасцей фестывалю.

19 жніўня ў аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна будзе праводзіцца свята пчаляра і садавода. У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, кірмаш мёду і прадуктаў пчалярства, выстава-продаж, канцэрт.

19 жніўня пабачыць творчасць прафесійных ганчароў, навучыцца працаваць з глінай, набыць керамічныя вырабы ручной работы можна будзе на фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва”, які пройдзе ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна.

19 жніўня ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна адбудзецца экстрэмальнае шоу “Аўтабаі-2017”, у якім прымуць удзел аўтамабілі з розных рэгіёнаў Беларусі.

20 жніўня ўсе аматары танцаў запрашаюцца на “Танцавальную нядзелю”, якая адбудзецца ў рамках праекта “Музычна-турыстычны сезон “Нядзеля ла палаца” ў Гродне.

20 жніўня каля Палаца культуры горада Ліды пройдзе шоу-праграма “Fire-Млын” з удзелам фаер-брыгады “Вогненныя вароны”.

20 жніўня аграгарадок Тарнова Лідскага раёна запрашае на свята сякеры “Рабочая сякера”.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *