Фестывалі, святы, конкурсы

Культура і адпачынак

8 верасня ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца будзе праводзіцца дзіцячае свята “Бывай, лета!”. Дзеці змогуць пабыць на тэатралізаваным прадстаўленні “Гарэзлівыя шчанюкі”, дыскатэцы, паўдзельнічаць у вясёлых гульнях і конкурсах.

9 верасня горад Іўе запрашае на свята “Іўеўскі памідор”. У праграме: конкурсы на лепшы карнавальны касцюм, на самае арыгінальнае агароднае пудзіла, на лепшы памідорны рэцэпт, пройдуць спартыўна-таматныя спаборніцтвы, выстава-продаж і дэгустацыя памідораў, канцэрт, дыскатэка.

9 верасня ў горадзе Лідзе пройдзе свята горада “Любы сэрцу куток”. У рамках дня горада адбудзецца фестываль піва “Lidbeer-2017”.

9 верасня рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка” пройдзе ў Лідзе. Можна будзе ўбачыць індывідуальны конны турнір, прадстаўленні рыцарскіх клубаў, пройдуць майстар-класы па сярэдневяковых танцах, будуць працаваць анімацыйныя пляцоўкі, развернецца паходны рыцарскі лагер.

9 верасня ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку будзе ладзіцца “Баль у Міцкевіча”. Госці свята трапяць на баль у стылі ХІХ стагоддзя, змогуць прыняць удзел у танцавальным майстар-класе.

10 верасня Свята рыбака будзе праводзіцца ў аграгарадку Доцішкі Воранаўскага раёна. Чакаецца шмат конкурсаў, вясёлы кірмаш, работа тэматычных падворкаў, канцэрт.

10 верасня ў гарадскім пасёлку Карэлічы пройдзе свята “Лён-фэст”. У праграме: кірмаш, дэгустацыя страваў, дэфіле мясцовых прыгажуняў у сукенках з лёну.

10 верасня Лідскі замак запрашае на фестываль анімацыі. Рыцарскія клубы прапануюць гледачам анімацыйныя прадстаўленні і рэканструкцыю гістарычных падзеяў ХІV стагоддзя, гульні і забавы сярэднявечча.

Кожны тыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю на вуліцы Савецкай у горадзе Гродне праходзіць выстава-кірмаш вырабаў народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. На кірмашы можна набыць эксклюзіўныя сувеніры народнай творчасці ручной работы, у тым ліку і з беларускай сімволікай.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *