Ешце чатыры разы на дзень

Падзеі

Харчаванне – гэта наша энергія і карысныя рэчывы для ўсіх органаў і тканак.

Першае правіла здаровага харчавання – умеранасць. Пераядаць нельга. Колькасць ежы, якая паступае ў арганізм і ператвараецца ў энергію, павінна быць роўная энергетычным затратам.

Другое – разнастайнасць і баланс. Трэба, каб у рацыёне было шмат агародніны, садавіны і ягадаў, багатых на антыаксіданты. Абавязкова ешце рыбу. Неабходна таксама ўжываць кісламалочныя прадукты, а вось цукру і дэсертаў павінна быць менш. Сачыце і за колькасцю солі. Штодня мы павінны атрымліваць каля 70 розных інгрэдыентаў.

Трэцяе правіла датычыцца рэгулярнасці харчавання. Частая ежа ў адзін і той жа час спрыяе лепшаму адтоку жоўці, добрай выпрацоўцы стрававальных сокаў, прафілактыцы захворванняў страўніка і кішэчніка. На сняданак прымайце ежу, якая складае 30% ад сутачнай каларыйнасці, на абед – 40%, вячэру – 20%. Яшчэ 10% — перакус. Харчаванне радзей за 4 разы на дзень прыводзіць да назапашвання тлушчу, змяншэння актыўнасці шчытападобнай залозы.

А. ГІРЫК, доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ
А. ШАЙБАК, галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *