Дапамога пры ўдары токам

Здарэнні і бяспека

Электрычны ток, які паражае чалавека, звычайна выклікае глыбокія апёкі. У выніку непасрэднага ўздзеяння току на арганізм узнікае парушэнне дзейнасці цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэмаў.

Пры аказанні першай дапамогі, у першую чаргу, неабходна хутка вызваліць чалавека ад уздзеяння электрычнага току, выкарыстоўваючы падручныя сродкі (сухую палку, вяроўку, дошку або ўмела перасекчы провад рыдлёўкай ці сякерай). Той, хто аказвае дапамогу, для самаабароны павінен абматаць рукі гумовым матэрыялам, сухой тканінай, надзець гумовыя пальчаткі, стаць на сухую дошку або драўляны шчыт. Пацярпелага варта браць за тыя часткі адзення, якія не прылягаюць непасрэдна да цела (падол сукенкі, крысо пінжака, плашча, паліто). Неабходна зрабіць штучнае дыханне з роту ў рот або з роту ў нос і закрыты масаж сэрца. Для зняцця болю пацярпеламу даюць абязбольвальны прэпарат. На вобласць электрычных апёкаў накладваюць асептычную павязку.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *