Да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме

Раённыя падзеі

Кім былі пастушкі з Фацімы

Адносіны дзяцей з Найсвяцейшай Маці адрозніваліся. Самая малодшая – Гіяцынта – бачыла Марыю і чула, што Яна гаварыла, але да канца не разумела значэння словаў. Францішак бачыў Маці Божую, але не чуў Яе. Толькі Луцыя бачыла, чула і разумела Марыю. Больш таго, размаўляла з Ёй: задавала пытанні, адказвала ад імя ўсіх, скіроўвала просьбы. Бог зрабіў дзяўчыну галоўнай даверанай асобай паслання. Гэта яна пераказвала людзям змест чарговых аб’яўленняў.

Луцыя дос Сантас

На працягу ўсяго жыцця Луцыя старалася даследаваць праўду пра Маці Божую. Яна арганізоўвала мноства разнастайных ініцыятыў, каб людзі лепш пазналі Марыю і мацней Яе палюбілі. У 1925 годзе дзяўчына ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр святой Дароты, а ў 1948 годзе пераехала ў Кармэл, каб стаць кармэліткай босай. Была простай, сціплай манахіняй, вернай Богу. Усё жыццё Луцыя захоўвала вернасць Марыі, нават у цяжкія хвіліны. Была не толькі сведкай фацімскага паслання, але і яго апосталам.

Пры жыцці манахіня пакінула нам запавет, а ў ім – некалькі просьбаў, якія павінны выконваць.

Першая просьба – вернасць фацімскаму пасланню.

Другая – вернасць набажэнству першых субот.

Трэцяя – заклік да вернасці Ружанцу.

Чацвёртая – праяўленне любові да Касцёла і Святога Айца.

Святая Імша

У суботу, 12 жніўня, пасля святой Імшы а 9 гадзіне пачнецца 40-гадзіннае набажэнства – Адарацыя Жывога Езуса Хрыста.

14 жніўня Маці Божая Фацімская наведае нашу парафію ў Дзятлаве. Яе будзем вітаць а 17 гадзіне па вуліцы Савецкай насупраць будынка пошты. У 24 гадзіны будзе цэлебравацца святая Імша, якую ўзначаліць ксёндз біскуп Антоній Дзям’янка. Пасля святой Імшы адбудзецца працэсія з Фігурай Маці Божай Фацімскай і з запаленымі свечкамі (прыходзьце на святую Імшу са свечкамі).

15 жніўня святкуем Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – парафіяльны адпуст у Дзятлаве. У 13 гадзін — галоўная адпустовая святая Імша, якую ўзначаліць ксёндз біскуп Антоній Дзям’янка. Пасля святой Імшы – працэсія вакол касцёла.

На працягу двух дзён, 14 і 15 жніўня, касцёл будзе адкрыты. Усе жадаючыя змогуць прыйсці і наведаць Марыю, каб выпрасіць у Яе цуды для сябе і сваёй сям’і.

Здзіслаў Пікула,
ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *