Чытаем і абмяркоўваем

Падзеі

Вензавецкая сельская бібліятэка праводзіць праваслаўныя гучныя чытанні “Азбука для праваслаўных дзяцей”.

На мерапрыемствах дзеці з задавальненнем чытаюць услых кнігі “Дзецям пра паслухмянства”, “Дзецям аб працы”, “Дзецям пра маму”, “Дзецям аб справядлівасці”, “Дзецям пра каханне”, “Дзецям пра Уваскрэсенн Хрыстова”, “Дзецям пра веру”, “Дзецям пра малітву” і іншыя. У канцы мерапрыемства слухачы актыўна абмяркоўваюць кнігі. Чытачы заўсёды гатовы адказаць на пытанні, выслухаць і выказаць уласнае меркаванне — усім цікава, што думае выступоўца, ці згодны з аўтарам.

А. КАСПАРОВІЧ,
бібліятэкар Вензавецкай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *