Асцярожна: махляры і злодзеі

Здарэнні і бяспека

Дзятлаўскі раённы следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб таемным крадзяжы маёмасці.
Жыхарка суседняга раёна прадстаўлялася пажылым людзям сацыяльным работнікам, высвятляла, дзе яны захоўваюць грошы, а затым учыняла крадзеж.

Днём 18 ліпеня ў незачыненую хату ў вёсцы Кажухоўцы пад выглядам сацыяльнага работніка пранікла жанчына. Свой візіт патлумачыла тым, што ёй неабходна абследаваць бытавыя ўмовы адзінокіх пенсіянераў, абяцала павысіць пенсію, прапанавала пажылой гаспадыні паказаць грошы, якія захоўваюцца ў доме. Пасля гэтага жанчына скрала 250 рублёў.

Следчыя раяць пажылым грамадзянам:

  • не адчыняць дзверы ў дом незнаёмым, у тым ліку тым, хто прадстаўляецца супрацоўнікамі сацыяльных (камунальных) службаў;
  • патрабуйце ад сацыяльных работнікаў паказваць пацвярджаючыя дакументы;
  • не захоўвайце грошы ў шафах, не пакідайце грошы на бачным месцы;
  • па магчымасці захоўвайце буйныя сумы грошай у ашчадным банку;
  • у дні атрымання пенсіі наведвайце паштовыя аддзяленні, банкі і банкаматы са сваякамі або людзьмі, якім давяраеце;
  • не разменьвайце чужым людзям грашовыя купюры;
  • не ўступайце з незнаёмымі людзьмі ў здзелкі;
  • не размаўляйце з асобамі, якія прапануюць зняць сурокі;

Калі вы сталі ахвярай злачынства, тэрмінова паведаміце пра гэта ў міліцыю.

А. ЛАЗУТА,
старшы следчы Дзятлаўскага следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *