Як карыстацца вогнетушыцелем
Опубликовал

Як карыстацца вогнетушыцелем

Вогнетушыцель – надзейны і першы сродак барацьбы з агнём, аднак трэба ўмець правільна ім карыстацца.

Спачатку неабходна паднесці вогнетушыцель на мінімальна магчымую і бяспечную для тушэння пажару адлегласць, сарваць пломбу і вырваць загваздку. Затым накіруйце насадку шланга (раструб) на ачаг узгарання і націсніце на рычаг вогнетушыцеля. Выкарыстоўваць вогнетушыцель варта бесперапынна з усіх бакоў узгарання да поўнага спынення гарэння.

Пры выкарыстанні вуглекіслотнага вогнетушыцеля (ён прызначаны для тушэння розных рэчываў і матэрыялаў, электраўстановак пад напружаннем) абараніце рукі пальчаткамі або тканінай.

Памятайце, што своечасовыя дзеянні на пачатковай стадыі пажару — залог захавання маёмасці, жыцця і здароўя людзей.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 140 20 Август, 2017 Здарэнні Август 20, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *