Фестывалі, святы, конкурсы
Опубликовал

Фестывалі, святы, конкурсы

26 жніўня на Аўгустоўскім канале (шлюз “Дамброўка”) будзе праводзіцца абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. У праграме: выступленні беларускіх і літоўскіх творчых калектываў, велапрабег, сплаў на каноэ, майстар-класы па народных рамёствах, работа традыцыйных беларускіх падворкаў, танцавальна-забаўляльная праграма.

26 жніўня гарадскі пасёлак Зэльва запрашае на Анненскі кірмаш. Можна будзе паглядзець самапрэзентацыі аграсядзібаў, сельгаспрадпрыемстваў, наведаць кірмаш рамёстваў, выставы, канцэрты, атракцыёны.

26-27 жніўня будзе праводзіцца свята горада Шчучына. Адбудзецца адкрыццё моладзева-забаўляльнага цэнтра, выступленне зорак беларускай і расійскай эстрады, будуць наладжаны выставы работ мастакоў, экскурсіі, работа інтэрактыўных пляцовак, дыскатэка, на тэрыторыі былога аэрадрома пройдзе авія-шоу.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА

0 0 150 22 Август, 2017 Культура і адпачынак Август 22, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *