У цэнтры ўвагі — дзеці
Опубликовал

У цэнтры ўвагі — дзеці

Заканчваюцца летнія канікулы, дзеці атрымліваюць асалоду ад апошніх летніх дзён, а вось бацькі ў гэты час клапоцяцца аб падрыхтоўцы да  новага навучальнага года. Таму першы этап акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці!” вызначаны ў аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў і адзення для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

У Дзятлаўскім раёне гэты этап акцыі праходзіць у павільёне, дзе рэалізуюцца тавары для школьнікаў. Актыўны ўдзел у правядзенні акцыі штогод прымаюць члены клуба юных ратаўнікоў-пажарных СШ №1 г. Дзятлава. Гэты год для іх не стаў выключэннем. Юныя памочнікі ратаўнікоў пры сустрэчы з пакупнікамі звярталі ўвагу дарослых на бяспеку дзяцей, на тое, што нельга пакідаць непаўналетніх без нагляду.

Асаблівы акцэнт у дыялогу з татамі і матулямі, бабулямі і дзядулямі юныя ратаўнікі зрабілі на небяспецы гульні з агнём, нагадалі аб пажары, які адбыўся ў раёне ў гэтым годзе, прычынай якога стала дзіцячае свавольства з агнём. Дарослыя прайшлі анкетаванне.

Дзеці, якія прыйшлі з дарослымі па пакупкі, змаглі пазнаёміцца з мяккай цацкай — вогнетушыцелем. Важным момантам правядзення акцыі сталі падарункі ад інспектара РАНС тым, хто ўдзельнічаў у віктарыне і даў правільны адказ.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 207 24 Август, 2017 Здарэнні Август 24, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *