У раёне 17 жніўня прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва
Опубликовал

У раёне 17 жніўня прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Яго тэма: “Нацыянальная сістэма адукацыі: праблемы і шляхі іх вырашэння”.

Шэсць раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп наведалі працоўныя калектывы. Інфармацыйная група старшыні райвыканкама А. Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам Казлоўшчынскага дома-інтэрната.

Па названай тэме перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус. У прыватнасці, яна адзначыла, што актуальнай задачай дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне “крокавай” даступнасці дашкольных установаў. Летась у Беларусі прынялі дашкалят 12 новых дашкольных установаў на 2670 месцаў. Сёлета пачалі працаваць 5 установаў на 910 месцаў. І запланавана да пачатку навучальнага года ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 6 на 1120 месцаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі 2017/2018 навучальны год распачнуць 3063 установы агульнай сярэдняй адукацыі, каля 100 тысяч педагогаў. Міністэрства адукацыі абнавіла навучальныя праграмы па ўсіх 24 навучальных прадметах тыпавога навучальнага плана. У 2017 годзе будуць выдадзены 50 навучальных дапаможнікаў, з іх 41 – падручнікі. Да 1 верасня будуць выдадзены 39 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку 30 новых. Электронныя версіі ўсіх навучальных дапаможнікаў даступны на нацыянальным адукацыйным партале.

Прафарыентацыйная работа ў школе будзе скіравана на павелічэнне інтарэсу да прафесійнай адукацыі, павышэнне іміджу рабочых прафесій.

Што тычыцца дамашніх заданняў, то інструктыўна-метадычнае пісьмо арыентуе настаўнікаў на тое, што асноўны навучальны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроках. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. Каб пазбегнуць перагрузкі вучняў, настаўнікі павінны сачыць за аб’ёмам дамашніх заданняў, тлумачыць на ўроках змест, парадак і прыёмы выканання дамашніх заданняў. У першым класе дамашнія заданні ўвогуле не задаюцца. Для іншых класаў распісана магчымасць іх выканання на працягу 1,2 – 3 гадзін.

Урокі ў школе павінны пачынацца не раней за 8 гадзін у першую змену, аптымальны час пачатку – 9 гадзін. Канчатковае рашэнне аб часе пачатку заняткаў прымае кіраўнік установы адукацыі з улікам яе спецыфікі.

Правядзенне факультатыўных заняткаў для вучняў з’яўляецца бясплатным. Платныя паслугі ўстановы адукацыі аказваюць па-за межамі вучэбнага плана.

1 верасня 2017 года ў 51 установе вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь пачнуць заняткі 53,5 тысячы першакурснікаў. Для атрымання адукацыі на платнай аснове прыняты 26,8 тысячы чалавек. Найбольш запатрабаванымі абітурыентамі спецыяльнасцямі ў 2017 годзе сталі міжнароднае права, інфарматыка і тэхналогіі праграмавання, сучасныя замежныя мовы, стаматалогія.

Прыёмная кампанія адновіцца 15 лістапада. Да 20 снежня будуць весці прыём абітурыентаў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочную форму навучання як за кошт бюджэту, так і на платнай аснове.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што сярэдняя школа вызначае будучыню Беларусі і дзяржаўны клопат пра школу – гэта самая лепшая інвестыцыя ў наша заўтра. З інфармацыяй па тэме Адзінага дня перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус. Кіраўнік інфармацыйнай групы старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік (у цэнтры). Фота Б. Варны.

1 0 451 17 Август, 2017 Раённыя падзеі Август 17, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *