Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка чацвёртая: яблычны антураж
Опубликовал

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка чацвёртая: яблычны антураж

Яблычная аздоба прысутнічала і ва ўпрыгажэнні сцэны,і ў выставе пачастункаў, падрыхтаваных да свята. Жанчыны з фальклорнага гурта парупіліся пра яблычныя аладкі пірагі, бліны, піражкі і іншую смакату з яблыкамі. Усё дарэчы, калі якраз 19 жніўня святкаваўся яблычны Спас.    Добры настрой панаваў  на школьным стадыёне, дзе ладзілася свята.І ў футбол гулялі дамы. Дарослыя мелі магчымасць паслухаць песні, патанчыць, а дзятва — пазабаўляцца на батуце, надзіманых горках, пакатацца на машынках. Карысталася папулярнасцю бяспройгрышная латарэя. Працавала палатка з папкорнам, салодкай ватай. Можна было набыць вырабы народных майстроў, у прыватнасці, прыгожа сплеценыя кошыкі.Калі звечарэла, моладзь аграгарадка атрымала запрашэнне на музычна-танцавальную праграму “Танцуй, пакуль малады”.

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны

3 0 308 19 Август, 2017 Раённыя падзеі Август 19, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *