Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка другая: эстафета
Опубликовал

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка другая: эстафета

На старт  сельскай вясёлай эстафеты выйшлі каманды КСУПаў “Жукоўшчына” і “Вензавец”, сырзавода, санаторыя “Радон”.

Жукоўшчынцы выставілі сваіх моцных спартсменаў, і за іх “хварэлі” ўсім аграгарадком. Камандам давялося паўдзельнічаць у розных “яблычных” выпрабаваннях.

Самымі спрытнымі і ўдачлівымі аказаліся гаспадары — прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”. Перамогу здабылі Яўген Кійко, Дзмітрый Расолька, Аляксей Вайтушка, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. На другім месцы замацавалася каманда ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Каманда ўпершыню ўдзельнічала ў сельскіх вясёлых стартах і выступіла паспяхова. За сырзавод выступалі Дзмітрый Радзюк, Руслан Пішчык, Сяргей Пузач, Вераніка Макарэвіч, Вольга Патапава. Прызавое трэцяе месца – у санаторыя “Радон”. Каманда ў складзе Віктара Пышко, Максіма Маліноўскага, Паўла Варгана, Ірыны Чулькінай, Анастасіі Жэлязоўскай таксама дэбютавала на спаборніцтвах.  Пераможцы і прызёры адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад спонсараў – райкама прафсаюза работнікаў АПК і райкама грамадскага аб’яднання БРСМ.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання каманда КСУП “Жукоўшчына” вырашыла перадаць свой прыз – спартыўны інвентар – дзецям Жукоўшчынскай школы. Гэтае рашэнне агучыла кіраўнік каманды Алена Свіб. І. Міхайлоўская

3 0 319 19 Август, 2017 Раённыя падзеі Август 19, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *