Свята дажынак у Круцілавічах
Опубликовал

Свята дажынак у Круцілавічах

Стала добрай традыцыяй у ААТ “Граніт-Агра” праводзіць свята Дажынкі, свята ўраджаю, свята падвядзення вынікаў. Вось і 26 жніўня адбыліся Дажынкі ў аграгарадку Круцілавічы. Вакол галоўнай сцэны былі ўзведзены «скульптуры» з рулонаў саломы: паравозік, які сустракаў гасцей пры ўездзе ў Круцілавічы; і кароўка, і дядуля з бабуляй, і вусеніца.

На пачатку свята адбыўся адзін з самых сімвалічных момантаў: на галоўную сцэну дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах прынеслі караваі, выпечаныя з ураджаю гэтага года. Ксёндз Віктар і айцец Валерый асвяцілі караваі новага ўраджаю. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Станіслававіч Мазур. Павіншавала са святам і старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.

Затым адбылася асноўная афіцыйная дзея Дажынак — уручэнне ўзнагарод удзельнікам жніва.
З музычнымі падарункамі выступілі Вячаслаў Статкевіч – артыст беларускай эстрады, Васіль Асіповіч, Святлана Шыманская лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, вядомы спявак, легенда айчыннай сцэны Уладзімір Ухцінскі.

Для дзяцей на працягу свята працавалі атракцыёны: батут, надзіманыя горкі, можна было пакатацца на машынках; прадавалі салодкую вату, папкорн; вёўся гандаль салодкімі пачастункамі і сувенірамі.
Вядома, праца на зямлі – гэта сапраўднае выпрабаванне сілы духу і характару. А хлеб — быў, ёсць і будзе сімвалам росквіту і дабрабыту народа. Сабраны ўраджай – гэта вынік карпатлівай і дружнай працы.

С. Грос,
дырэктар Данілавіцкага дома культуры

3 0 693 28 Август, 2017 Раённыя падзеі Август 28, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *