Лялькі сярод прысмакаў
Опубликовал

Лялькі сярод прысмакаў

12 і 13 жніўня Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Dolls4All» актыўна ўдзельнічаў у міжнародным фестывалі фальклору “Мотальскія прысмакі-2017” на Брэстчыне.

Трохметровы Кот у ботах, вялікія героі мультфільма “Маша і Мядзведзь”, беларускія нацыянальныя персанажы Баба і Дзед, а таксама цікавы і незвычайны герой казак Бульбаёстык з’явіліся на святочнай пляцоўцы і забаўлялі жыхароў і гасцей Моталя.

У першы дзень на адной з пляцовак гледачы трапілі ў «Гасцёўню Бульбаёстыка», дзе ўбачылі розныя фокусы і шоу магічных парасонаў і мыльных бурбалак.

У другі дзень тэатральны калектыў прадставіў прысутным пастаноўку “Гарэзлівыя шчанюкі” па матывах мультфільма “Шчанячы патруль”.

Усяго на фестываль прысмакаў ездзілі сямнаццаць роставых лялек. Кожная з іх была прыкметнай, таму госці карысталіся магчымасцю сфатаграфавацца з яркімі персанажамі мультфільмаў і казак.

На Дзятлаўшчыну ўдзельнікі Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек прывезлі дыплом і каштоўныя падарункі.

 

Падрыхтавала да друку Ю. БАКУНОВІЧ.
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім цэнтрам культуры і народнай творчасці

5 1 243 18 Август, 2017 Падзеі Август 18, 2017

1 комментарий

  1. Михаил

    Уважаемые Дятловчане *** А знаете ли вы что 7-8 августа была 75 годовщина уничтожения Дятловского гетто, и об этом можно прочитать на памятниках установленных на братских могилах. Там же можно прочитать количество уничтоженных жителей Дятлова, которое исчисляется несколькими тысячами.
    Где можно что-либо прочитать об этом событии в местной газете *Перамога* ?

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *