«Вясёлка над Віцебскам» — перамога ў дзятлаўчан

Раённыя падзеі

З 16 па 18 ліпеня ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праходзіў фестываль-конкурс дзіцячай і моладзевай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Больш за тысячу юных талентаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Малдовы, Ізраіля сабраліся стварыць асаблівую атмасферу, уласцівую менавіта дзіцячай творчасці.

Сярод удзельнікаў і пераможцаў конкурсу былі дзеці з Дзятлаўшчыны. У ігры на цымбалах у малодшай катэгорыі лаўрэатам першай ступені стала Анастасія Салата. У старэйшай — Караліна Капковіч заняла другое месца. Таксама лаўрэатам ганаровага другога месца стаў дуэт цымбалістаў у складзе Караліны Капковіч і Яны Папроцкай. Навучала дзяўчынак-пераможцаў Ірына Сідорчык, канцэртмайстар — Наталля Клімец.

Анастасія Салата
Анастасія Салата
Караліна Капковіч
Караліна Капковіч
Дуэт цымбалістаў у складзе Караліны Капковіч і Яны Папроцкай
Дуэт цымбалістаў у складзе Караліны Капковіч і Яны Папроцкай

Узнагароду за другое месца прывёз на радзіму ансамбль скрыпачоў «Зорачкі», удзельнікі якога спаборнічалі ў старэйшай узроставай катэгорыі. Кіраўнік ансамбля — Алена Кашко, канцэртмайстар — Таццяна Царук.

Ансамбль скрыпачоў "Зорачкі"
Ансамбль скрыпачоў «Зорачкі»

Конкурсную праграму заўсёды ацэньвае незалежнае журы, у склад якога запрашаюцца заслужаныя дзеячы культуры і мастацтваў, прафесійныя педагогі. Прыемна, што творчая работа дзятлаўскіх артыстаў і іх кіраўнікоў ацэнена так высока.

Ю. БАКУНОВІЧ
Фота прадастаўлена А. Кашко



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *