Ветэрану — 90!

Раённыя падзеі

Нядаўна ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны з гарпасёлка Казлоўшчына споўнілася 90 гадоў. Іван Іосіфавіч Зелянеўскі ў свой юбілей прымаў віншаванні не толькі ад родных і блізкіх.

З кветкамі і падарункамі да яго наведаліся старшыня Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў Леанід Кашко, старшыня Казлоўшчынскага сельскага савета Вадзім Бялятка, сакратар савета ветэранаў Ядзвіга Гушча, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Кацярына Хілімончык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык.

Юбіляр сардэчна прыняў гасцей, з задавальненнем задзімаў свечкі на торце. Таксама ветэрана прыйшлі павіншаваць вучні Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Калектыў Казлоўшчынскага дома культуры разам з дырэктарам Дзмітрыем Міскевічам падрыхтавалі музычныя нумары. За святочным сталом гучалі песні ваенных гадоў, панавала прыемная хатняя атмасфера.
Івану Іосіфавічу падзякавалі за мірнае неба, пажадалі моцнага здароўя, шчасця і яшчэ доўгіх гадоў жыцця.

Ю. БАКУНОВІЧ,
фота прадастаўлена К. Хілімончык



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *