З гісторыі рэчаў пажарнай службы. Каска

Здарэнні і бяспека

Упершыню каска ў якасці баявога элемента ўніформы з’явілася ў пажарных камандаў Беларусі ў 1850 годзе. Брандмейстерам выдавалі бронзавую пазалочаную каску з высокім грэбенем, луской і кукардай, на шчыце якой размяшчаўся герб губерні. Для ніжніх чыноў прызначалася медная каска таксама з луской і гербам, але ўжо з нізкім грэбенем. Пажарныя каскі такога тыпу праіснавалі да распаду Расійскай імперыі.

З утварэннем СССР з’явіўся новы тып пажарнай каскі: медная – для радавога і нікеліраваная – для начальніцкага складу. Канструктыўна яна мала чым адрознівалася ад папярэдніх. Потым у мэтах эканоміі, такія каскі сталі вырабляць з ліставога жалеза, афарбоўваючы корпус чорным вогнетрывалым лакам.

У час Другой сусветнай вайны пачынаецца выпуск стальных касак, якія больш падыходзілі да ўмоваў ваеннага часу. Толькі ў 1961 годзе запушчана ў серыйную вытворчасць новая металічная пажарная каска, распрацаваная Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам супрацьпажарнай абароны СССР. Да пачатку 1980-ых гадоў у Беларусі з’явілася пластмасавая каска.

У канцы 1990-ых гадоў у Беларусі былі распрацаваны і запушчаны ў серыйную вытворчасць два віды пажарных касак і пажарны шлем з матэрыялаў, якія не плавяцца ў агні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *