У Салігорскім раёне мужчына распальваў вогнішча і атрымаў апёкі

Здарэнні і бяспека

4 ліпеня 2017 года выратавальнікам ад дзяжурнай медсястры прыёмнага пакою Салігорскай бальніцы паступіла паведамленне аб тым, што з дыягназам “тэрмічныя апёкі твару, кісцяў рук, левага пляча 1-2 ступені (6 % цела)” шпіталізаваны мужчына, 1956 года нараджэння, які жыве ў вёсцы Пузічы Салігорскага раёна.

Высветлілася, што пенсіянер наліў лёгкаўзгаральнай вадкасці для таго, каб распаліць вогнішча ў двары свайго дома. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём на мужчыне загарэлася вопратка. Ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу, стан здавальняючы.

Выратавальнікі папярэджваюць: будзьце асцярожныя, выкарыстоўваючы лёгкаўзгаральную вадкасць.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *