У Дзятлаўскую раённую бібліятэку паступіла шмат новых кніг

Падзеі

Прапануем пазнаёміцца з некаторымі з іх.
Галоўны герой кнігі Томаса Кеніллі “Спіс Шындлера” — Оскар Шындлер — велікадушны і гуманны чалавек, які выратаваў ад страшнай смерці ў фашысцкіх газавых камерах і печах больш за 1200 яўрэяў. Гэта кніга абвяргае знакамітае выказванне “адзін у полі не воін”. Оскар Шындлер быў такім “воінам”, толькі яго “поле бою” было ў нямецкіх гасціных, рэстаранах, у кабінетах высокіх ваенных чыноў.
Кніга Марыі Мятліцкай “Дзённік свекрыві” будзе цікавай і для тых, хто стаў свекрывёй нядаўна, і для тых, хто з’яўляецца ёю даўно, і хто толькі чакае пераменаў у сваім жыцці.
Вельмі цікавы раман Гіёма Мюсо “Выратуй мяне”. У заснежаным Нью-Ёрку сустракаюцца двое: Жульет і Сэм. Яны былі разам ўсяго некалькі дзён, але за гэты час пражылі цэлае жыццё і зразумелі, што створаны адзін для аднаго. Гэта гісторыя, у якой будзе ўсё: і рамантыка, і містыка, і дэтэктыў.
Запрашаем аматараў кніжных навінак наведаць нашу бібліятэку.
Г. ПАСЮК,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *