Свята 3 ліпеня. Спартыўная праграма і паказальныя выступленні (абноўлена)

Спорт і турызм

На гарадскім стадыёне, спартыўных пляцоўках, у спартыўных залах горада прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод аматарскіх каманд, міні-футболе сярод 12-13-гадовых падлеткаў, чарговы тур раённага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд.

У чарговым туры летняга чэмпіянату раёна па міні-футболе адбыліся два матчы. БНГ — «Лібертас» — 7:4, «Лібертас» — «Фарсаж» — 2:3. 

Прайшоў адкрыты турнір па шашках, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на які атрымалі запрашэнне і прыехалі шашысты з суседніх раёнаў.

На гарадскім стадыёне адбыліся паказальныя выступленні супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Ратаўнікі прадэманстравалі амуніцыю, тэхнічныя магчымасці, дзеянні пры тушэнні “пажару”.

Прадстаўнікі аховы паказалі гледачам, як адбываецца затрыманне “злачынцаў”. У паказальных выступленнях ахоўнікаў удзельнічалі і службовыя сабакі.

І. Іванава
Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *