Свавольства з агнём прывяло да пажару

Здарэнні і бяспека

Баявыя разлікі падраздзяленняў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыбылі на вуліцу Макарава ў Дзятлаве і за лічаныя хвіліны справіліся з пажарам веранды драўлянага жылога дома.

Як патлумачыў сямігадовы хлопчык, ён незаўважна ад дарослых узяў запалкі і вырашыў развесці на верандзе вогнішча, а потым яго затушыць. Пасля падпалу газеты, агонь хутка разгарэўся і перакінуўся на рэчы, якія знаходзіліся ў памяшканні. Паспрабаваўшы тушыць вадой, хлопчык зразумеў, што самастойна не справіцца. Спалохаўшыся пакарання мамы, якая разам са старэйшай сястрой, малодшым братам і бабуляй знаходзіліся ў доме, пабег да суседа. Паколькі дзверы былі шчыльна зачынены, пра пажар сям’я даведалася ўжо ад суседа і патэлефанавала ў службу 101.

Ніхто не пацярпеў, толькі пашкоджана маёмасць на верандзе, задымлены сцены і столь у калідоры.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *