Сустрэча ў бібліятэцы

Падзеі

Каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць не толькі родную мову, але і аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму спрыяюць сустрэчы з пісьменнікамі, якія адбываюцца ў бібліятэках.

З ініцыятывы былога настаўніка Валерыя Міхайлавіча Петрыкевіча, 26 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла цікавая сустрэча чытачоў з пісьменнікамі. На яе былі запрошаны бард, журналіст і пісьменнік Зміцер Бартосік, а таксама беларускі паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Мерапрыемства было прымеркавана да 500–годдзя беларускага кнігадрукавання.
На сустрэчы гучалі вершы і празаічныя творы ў аўтарскім выкананні. Пісьменнікі расказалі і паказалі прысутным, як на працягу 500 гадоў мяняліся кнігі: іх вокладкі, памеры, і чаго дасягнула наша кнігадрукаванне сёння. Прысутныя змаглі пабачыць дзіцячыя кніжкі ў выглядзе сонейка, аўтамабіля на колах.
У час знаёмства з творчасцю пісьменніка Сяргея Чыгрына ён прадставіў кнігу ”На радзіме Ігната Дварчаніна”. Яна прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам.

Напрыканцы мерапрыемства Зміцер Бартосік выканаў жартоўныя песні, а таксама песні пра Беларусь.

С. МАГЕРА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *