Старты дзятлаўскіх спартсменаў на рэспубліканскіх арэнах

Спорт і турызм

Спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння прайшла ў Гродне. Выхаванка Дзятлаўскай ДЮСШ (цяпер яна навучаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву) Вікторыя Конан з сумай 3445 ачкоў стала бронзавым прызёрам у сямібор’і.

Першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння прайшло ў Брэсце. Па выніках сямі стартаў Вікторыя з сумай 2897 балаў заняла 6-е месца.

Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат  2000-2001 гадоў нараджэння прайшлі ў Гродне. Бронзавым прызёрам спаборніцтваў па скачках у вышыню з шэстам з вынікам 380 сантыметраў стаў выхаванец Дзятлаўскай ДЮСШ (цяпер навучэнец вучылішча алімпійскага рэзерву) Мікіта Дудкін.

Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння і малодшых адбылася ў Бабруйску. Сярэбраным прызёрам у трайным скачку з вынікам 11,52 стаў Кірыл Емяльянчык (Хвінявічы). У скачку ў даўжыню Кірыл заняў 9-е месца. Дзятлаўчанін Арцём Лішык на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі заняў 6-е месца. Ён жа на дыстанцыі 300 метраў з бар’ерамі фінішаваў 10-ы. Кірыл і Арцём – выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *