1. Вядома, што ў Вiльнi Скарына друкаваў свае кнiгi ў доме Якуба Бабiча. А хто быў гаспадар дома па родзе заняткаў?
- Пробашчам касцёла
- Кашталянам
- Бурмiстрам
- Ваяводам
2. У якой навучальнай установе змешчана гэта фрэска з выявай Францыска Скарыны?
- У Кракаўскiм унiверсiтэце
- У Падуанскiм унiверсiтэце
- У Пражскiм унiверсiтэце
- У Вiленскiм унiверсiтэце
3. Хто з беларускiх дзеячаў у 20-х гадах ХХ стагоддзя напiсаў пра Скарыну наступнае: «Ваганне памiж Захадам i Усходам i шчырая няпрыхiльнасць нi да аднаго, нi да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гiсторыi беларускага народу. Прыклад Скарыны, аб якiм да гэтай пары няведама, хто ён быў такi, цi каталiк, цi праваслаўны, i пэўна, што i той i другi разам, адбiвае гэтае з’явiшча беларускага духу ў iндывiдуальнасьцi, ў душы нашага першага iнтэлiгэнта».
- Iгнат Абдзiраловiч
- Усевалад Iгнатоўскi
- Уладзiмiр Пiчэта
- Язэп Воўк-Левановiч
4. Праз 350 гадоў пасля выдання, у 1867 годзе, пражскi «Псалтыр» Скарыны быў
куплены рускiм аматарам старадрукаў Хлудавым, i гэта дало падставу рускiм навукоўцам паглядзець на асобу Скарыны i яго дзейнасць з новай цiкавасцю. А дзе купiў Хлудаў такую рэдкую кнiгу?
- У мешчанiна з Полацка
- На Нiжагародскiм кiрмашы
- У селянiна пад Вiльняй
- На кнiжным развале ў Маскве
5. Адзiн з томiкаў Скарынавых кнiг, якiя захоўваюцца ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, асаблiва цiкавы — адразу некалькi выданняў першадрукара сплецены ў адзiн пераплёт. Што гэта за выданне?
- Пяцiкнiжжа Майсеева
- Кнiгi прарокаў
- Чацвераевангелле
- Кнiга Царстваў
6. У якiм годзе ў Беларусi шырока адзначалi 400-годдзе беларускага кнiгадрукавання?
- У 1922
- У 1917
- У 1925
- У 1927
7. У якiм беларускiм горадзе вышэйшая навучальная ўстанова носiць iмя Францыска Скарыны?
- У Полацку
- У Гомелi
- У Гродне
- У Баранавiчах
8. На якой плошчы ў Полацку стаiць помнiк Францыску Скарыну?
- Цэнтральнай
- Карла Маркса
- Ленiна
- Францыска Скарыны
9. А дзе стаiць гэты помнiк?
- У Празе
- У Полацку
- У Вiльнi
- У Мiнску
10. Пытанне ад Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.
Калi i дзе ўзнiкла другая пасля Скарынавай друкарня ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм?
Адказы на пытаннi другога тура прымаюцца да 22 лiпеня ўключна. Дасылайце iх на паштовы адрас рэдакцыi з пазнакай «Скарынiяна» або на е-mаil skаrуnа@zviаzdа.bу.
Звязда