Пасведчанне – для вадзіцеля мапеда

Здарэнні і бяспека

У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў грамадзян у рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў па пытанні магчымасці кіравання мапедам асобай, якая мае пасведчанне трактарыста-машыніста, тлумачым:

пры кіраванні мапедам кіроўца абавязаны мець вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “АМ” або вадзіцельскае пасведчанне вышэйшай катэгорыі. Наяўнасць права кіравання колавымі трактарамі і самаходнымі машынамі не дае права кіравання мапедам;

выдача вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорыі “АМ” ажыццяўляецца (у выпадку паспяховай здачы тэарэтычнага іспыту) на падставе заявы пры прад’яўленні пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу, з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства; медыцынскай даведкі аб стане здароўя; дакументаў, якія пацвярджаюць унясенне аплаты.

Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, неабходна звярнуцца ў МРЭА МА ДАІ Слонімскага РАУС па адрасе: г. Слонім, вул. Брэсцкая, 46.

Прыёмныя дні: аўторак, серада, пятніца, субота з 8.00 да 17.00, чацвер з 11.00 да 20.00, абед з 13.00 да 14.00. Тэлефон: 8 (01562) 5-48-18.

Дзяржаўтаінспекцыя



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *